Главная страница
qrcode

Кантр РАБ па бел мове. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


НазваниеМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дата13.09.2019
Размер69,5 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаКантр РАБ па бел мове.doc
ТипДокументы
#78228
Каталог

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

Факультэт спецыяльнай адукацыі

Кафедра алiгафрэнaпедагогiкi

Кантрольная работа

па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы дзецям з інтэлектуальнай недастатковасцю»

Працу выканала:

студэнтка 422 групы 4 курса

завочнай формы атрымання адукацыі

Мазец Вольга Аляксандраўна

Праверыла: старшы выкладчык

кафедры алiгафрэнапедагогiкi

Хвайнiцкая Віялета Чаславаўна
Менск, 2015

Камбiнаваны ўрок па беларускай мове

для 3 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы
Тэма ўрока: “Словы, якія адказваюць на пытанні “хто?”, “што?”

Задачы:

вучыць вучняў адрозніваць словы, якія абазначаюць назвы прадметаў і адказваюць на пытанні “хто?”, “што?”;

развіваць правільнае вымаўленне слоў на роднай мове;

стварыць умовы для выхавання самастойнасці.


Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Настаунік: – Добры дзень, дзеці! Як чыста вымыта сёння дошка! Малайцы, дзяжурныя! Матвей, папраў, калі ласка, кашулю! Вось цяпер вы ўсе прыгожа выглядаеце і ўжо можна пачынаць урок. Сядайце, калі ласка, за парты.

II.Асноўная частка

Н: - Зараз мы з вамі праверым, ці усе справіліся з дамашнім заданнем. (Настаўнік з вучнямі правярае дамашняе заданне. Адбываецца паўтарэнне вывучанай тэмы на прошлым уроку.)

–Сёння на уроку мы з вамі будзем знаёміцца са словамі, якія адказваюць на пытанні хто? што? Нам трэба навучыцца адрозніваць гэтыя словы і правільна ставіць да іх пытанні.

–Зараз мы з вамі пагуляем у гульню, я вам буду загадваць загадкі, а вы мне будзеце даваць адгадкі.

“Улетку шэранькі, а узімку беленькі” Хто гэта? (Заяц.) Настаўнік вывешвае на дошку малюнак з выявай зайца.

“Галавы не мае, а шапачку на назе трымае.” Што гэта? (Грыб)

“Ён прысмакаў з'еў нямала,

а калі харчоў не стала,

лапу смокчучы, заснуў,

ледзьве не праспаў вясну.” Хто гэта? (Мядзведзь)

“Ніколі я не абніму, людзей увагай ахіну.

Калі дзе штосьці забаліць, іх боль буду я гаіць.” Хто гэта? (Лекар)

“Пад адной страхой чатыры браты жывуць.” Што гэта? (Стол)

“Сядзіць на печы, заплюшчыўшы вочы.” Хто гэта? (Кот)

“ У працы не знаю спачыну

Усюды найперш за сталом.

З майго языка за хвіліну

Злятае паўметра слоў.” Што гэта? (Ручка, або аловак)

“З галінкі збіты ветрам

Ён на зямлю не лёг.

А кружыцца ў паветры,

Як жоўты матылёк.” Што гэта? (Ліст)

Пасля кожнага правільнага адказу настаўнік замацоўвае на дошцы малюнкі з адгаданым словам (гл. дадатак).

Н: - Дзеці, напэўна, вы заўважылі, что вы адказвалі на пытанні “што?” І “хто?” Пытанне “хто?” трэба ставіць да назваў асоб і жывёл. Пытанне “што?” – да назваў іншых прадметаў.

–Дзеці, адкажыце, пытанне хто? ставіцца да назваў якіх прадметаў? Калі ласка, Дзяніс (адказ вучня).

– А зараз адкажыце, да назваў якіх прадметаў ставіцца пытанне “што?”? Калі ласка, Алеся (адказ навучэнкі).

–Цяпер давайце раздзелім прадметы, якія намалёваны на малюнках на дзве групы. Для гэтага нам патрэбна будзе паставіць пытанні “хто гэта?”, або “што гэта?” да прадметаў, якія на малюнках. Словы, якія абазначаюць гэтыя прадметы, мы будзем запісваць на дошцы у два слупкі.

–Дзеці, падумайце, якое пытанне мы паставім да слова “заяц”? Косця, як ты думаеш? (Адказ) Калі ласка, запішы яго на дошцы у левы слупок.

–Марына, чаму мы запісалі слова “заяц” у левы слупок? (Таму, што яно адказвае на пытанне хто?)

(Дзеці разам з настаўнікам далей выконваюць заданне).

Пальчыкавая гімнастыка
Ну-ка, братцы, за работу.
Пакажыце нам сваю ахвоту.
Большаму — дровы сячы,
Печы ўсе табе паліць,
А табе ваду насіць,
А табе абед варыць,
А табе посуд памыць.
А потым усім песні спяваць,
Песні спяваць ды скакаць,
Саміх сябе забаўляць.
(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)

Н: - Зараз разгарніце кнігі на старонцы 25. Знайдзіце практыкаванне 17. Прачытайце умову. Прачытае нам Дзіяна. (“Спішыце тэкст і падкрэсліце словы, якія адказваюць на пытанне хто? адной рыскай, а на пытанне што? дзвюма”.)

–Усім зразумела умова практыкавання? (Адказы вучняў. Калі хто не зразумеў, настаўнік размяркоўвае яшчэ раз.) А цяпер разгарніце свае сшыткі, сядзьце роўненька і выконвайце практыкаванне. (Вучні выконваюць заданне, посля чаго усе разам правяраюць правільнасць яго выканання.)

Н: - А цяпер я кожнаму з вас раздам карткі з напісанымі словамі (гл. дадатак). Вам трэба прачытаць гэта слова і правільна паставіць да яго пытанне “хто?” або “што?”. Затым вы падзеліцеся на дзве групы. Адна група вучняў, словы якіх адваюць на пытанне “хто?”, стане каля правай стараны дошкі, другая (“што?”) – каля левай. (Настаўнік раздае карткі са словамі, вучні выконваюць заданне. Пасля усе разам правяраюць.

III.Падвядзенне вынiкаў

Н: – Дзеці, спішыце з дошкі дамашняе заданне сабе ў дзённік. (Дзеці спісваюць заданне.) Адкрыйце, калі ласка, падручнік і знайдзіце там дамашняе заданне. Прачытайце умову.

–Насця, што патрэбна зрабіць дома? (Паставіць пытанні “хто?” або “што?” да назваў рэчаў.)

–Мікіта, як ты будзеш выконваць дамашняе заданне? (Адказ вучня.)

—Дзеці, а зараз адкажыце, ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы? (Настаўнік звяртаецца асабіста да некаторых вучняў.)

— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы! (Некаторым вучням настаўнік выстаўляе адзнакі.)

Спіс выкарыстаннай літаратуры

Падгайскі Л.П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах. Народная асвета 1975.

Аксенова А.К. Методика обучения русскому языку в специальной (коррекционной) школе. М., 2002.

Змушко А. М. Методыка моўнай адукацыі вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў дапаможнай школы. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Праграма дапаможнай школы з беларускай мовай навучання 1-е аддзяленне (1-5 класы). Мін.адукацыі РБ. 2007.

ДАДАТАК

КАЗА


КАЗКА


ДЫРЭКТАР


ВОСЕНЬ


ТАТА


ЯБЛЫК


ПТУШКА


РУКА


САВА


ДОШКА


ХЛОПЧЫК


ХАТА


МАМА

МАШЫНА


РЫБА


КНІГА

перейти в каталог файлов


связь с админом